10:09 Сустрэнем Новы год ярка і прыгожа | |
Для гэтага, а таксама для выяўлення лепшых мастацка-афармляльных рашэнняў па стварэнні эстэтычна прывабнага навагодняга асяроддзя, святочнай атмасферы і добрага настрою, у нашым райцэнтры стала ўжо традыцыяй праводзіць конкурс на лепшае афармленне прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый усіх форм уласнасці, прыватных домаўладанняў і шматкватэрных жылых дамоў. Ужо зацверджаны палажэнне аб правядзенні конкурсу, а таксама склад камісіі па падвядзенні яго вынікаў, якую ўзначаліў старшыня раённага Савета дэпутатаў Віктар Дрозд. Конкурс праводзіцца ў адзін этап з 1 па 20 снежня гэтага года. Вынікі яго будуць падведзены 22 снежня 2014 года. Удзельнікамі конкурсу могуць быць арганізацыі, установы горада, прадпрыемствы ўсіх форм уласнасці, уладальнікі прыватных дамоў і кватэр у шматкватэрных дамах горада Ганцавічы. Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях: на лепшае святочнае афармленне прадпрыемстваў прамысловасці, жыллёва-камунальнай гаспадаркі; прадпрыемстваў гандлю, грамадскага харчавання райспажыўтаварыства; абслугоўваючых прадпрыемстваў горада, транспарту, сувязі, бытавога абслугоўвання; устаноў адукацыі, аховы здароўя, культуры і спорту; прыватных домаўладанняў, шматкватэрных жылых дамоў (вокны, балконы, лоджыі); аб’ектаў гандлю і паслуг малога прадпрымальніцтва. Пры падвядзенні вынікаў конкурсу будуць узяты пад увагу арыгінальнасць, інавацыйны і комплексны падыход; агляднасць навагодняга афармлення з вуліцы, тэматыка і эстэтычнасць; навагодняе афармленне прылягаючай тэрыторыі; візуальнае ўспрыняцце афармлення ў дзённы і начны час; мастацка-тэхнічная якасць афармлення. Пераможцы ў кожнай намінацыі гэтага конкурсу будуць узнагароджаны дыпломамі і каштоўнымі прызамі. | |
Просмотров: 574 | |