Главная » 2015 » Октябрь » 6 » Усё пазнаецца ў параўнанні
20:54
Усё пазнаецца ў параўнанні

На мінулым тыдні адбылася сустрэча Алега Вялічкі (на здымку злева) — даверанай асобы кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, дзеючага кіраўніка нашай дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі з калектывам УАЗ “Ганцавіцкая ЦРБ”. Інтарэс да яе быў даволі вялікі, аб чым сведчыла і зацікаўленасць доўгатэрміновых назіральнікаў БДПІЧ АБСЕ, якія таксама прынялі ўдзел у сустрэчы.

Алег Іванавіч узначальвае Брэсцкую цэнтральную гарадскую бальніцу, а да гэтага больш за 20 гадоў працаваў урачом-хірургам, потым два скліканні запар узначальваў Пастаянную камісію Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па ахове здароўя, фізічнай культуры, справах сям’і і моладзі. І пасля парламенцкай дзейнасці вярнуўся ў абласны цэнтр.

Найперш Алег Вялічка падкрэсліў наколькі важна прыйсці на выбарчыя ўчасткі і прагаласаваць, бо выбар Прэзідэнта — гэта выбар курсу развіцця краіны, будучыні нашых дзяцей і ўнукаў. І зрабіць свой выбар — абавязак кожнага грамадзяніна.

Беларусь — суверэнная і незалежная сацыяльна накіраваная краіна і стала яна такой, у многім дзякуючы намаганням Прэзідэнта. Алег Іванавіч акцэнтаваў увагу на, здавалася б, простых рэчах, да якіх мы ўсе прывыклі. Сістэма адукацыі ахоплівае 100 працэнтаў дзяцей, усім даступна сярэдняя спецыяльная і вышэйшая адукацыя за бюджэтныя сродкі. Па даступнасці медыцынскага абслугоўвання Беларусь разам з Канадай і Брунэем займае першае месца ў свеце. Ды і яго ўзровень вельмі высокі і, напрыклад, у параўнанні з краінамі былога СССР, Беларусь займае лідзіруючыя пазіцыі. Далёка не ўсе краіны могуць пахваліцца і такімі сацыяльнымі гарантыямі як у нас. Аб гэтым сведчыць не толькі тое, што на той жа Брэстчыне нараджальнасць перавышае смяротнасць, а працягласць жыцця значна павялічылася, а таксама простыя прыклады. У Брэсцкай цэнтральнай гарадской бальніцы, якую і ўзначальвае Алег Іванавіч, працуюць без малога 70 санітарак і 30 медсясцёр з Украіны. Тое што адбываецца ў краіне-суседцы — вялікая бяда і людзі, якія аказаліся кінутымі і без работы, знайшлі сябе на беларускай зямлі. Многія з іх папрасілі пасведчанне на права жыхарства. Людзі выбіраюць, дзе ім лепш. Размова аб самым каштоўным, што ў нас ёсць — бяспека, мір і спакой. І гарантыя гэтага — Прэзідэнт, а калі лідара няма, наступае анархія і хаос.

Не менш важна і тое, што ў Беларусі гарантаваны правы і свабоды грамадзян. Толькі розных грамадскіх арганізацый, па словах Алега Іванавіча, у краіне налічваецца больш за 2600, зарэгістравана 15 палітычных партый, ужо не кажучы аб 25 рэлігійных канфесіях.

Што датычыцца эканамічнай сітуацыі, дык наша краіна знаходзіцца ў Еўропе і інтэгравана ў сусветную суполку. Таму немагчыма ігнараваць і крызіс на сусветных рынках. Больш таго, сітуацыя ва Украіне і ў Расіі прама адбіваецца на эканоміцы Беларусі, бо яна экспарта-арыентаваная. Але аб праблемах у нас гаворыцца адкрыта, больш таго, прымаюцца актыўныя крокі для іх вырашэння.

Як падкрэсліў Алег Вялічка, дабра ад дабра не шукаюць, галоўнае — мір і стабільнасць, а для гэтага нельга прытрымлівацца прынцыпу — мая хата з краю. Кожны грамадзянін павінен прыйсці на выбары і выказаць сваю грамадзянскую пазіцыю.

"САВЕЦКАЕ ПАЛЕССЕ"

Просмотров: 694 | Добавил: Alex
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования