12:38 “Валанцёр года — Добрае Сэрца” | |
У Мінску па выніках конкурсу ўзнагародзяць лепшых валанцёраў БРСМ 5 снежня ў 15.00 каля навагодняй ёлкі гандлёвага цэнтра “Сталіца” адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання лепшых добраахвотнікаў БРСМ па выніках рэспубліканскага конкурсу “Валанцёр года — Добрае Сэрца”. У Міжнародны дзень валанцёра, які традыцыйна адзначаецца 5 снежня, у Мінск з усіх куткоў Беларусі прыедуць больш за 150 валанцёраў саюза моладзі — пераможцы рэспубліканскага конкурсу “Валанцёр года — Добрай Сэрца” ў намінацыях: “Лепшы валанцёрскі атрад сярод вучнёўскай моладзі», “Лепшы валанцёрскі атрад сярод студэнцкай моладзі», “Лепшы валанцёрскі атрад сярод працоўнай моладзі», “Асабісты ўклад”, “Лепшы валанцёрскі праект”, “Лепшая група ў сацыяльнай сетцы”. У гэтым годзе фінальны акорд рэспубліканскага праекта абяцае стаць яркім, маляўнічым і пазнавальным валанцёрскія фестывалем, насычаным рознымі відамі актыўнасці, абяцаюць арганізатары мерапрыемства. Так, у першай палове дня на базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта запланавана работа адукацыйных пляцовак і камунікатыўных трэнінгаў па арганізацыі дзейнасці валанцёрскага руху з улікам інтарэсаў і ўзросту добраахвотнікаў БРСМ на тэмы: “Фарміраванне навыкаў валанцёрскай дзейнасці ў розных формах”, “Распрацоўка валанцёрскага праекту”, “Еўрапейскія валанцёрскія кампетэнцыі” і іншыя. Спецыяльныя госці навучальнай праграмы — Алена Круціцкая (Расійская Федэрацыя) і Міраслава Казлоўская, валанцёр Еўрапейскай добраахвотніцкай службы (ЕВС). Затым фестываль перамесціцца пад купал ГЦ “Сталіца” (з 14.00), дзе каля навагодняй ёлкі пачне сваю работу hand made-кірмаш “Калейдаскоп Дабра” ў падтрымку грамадскай арганізацыі дапамогі хворым дзецям «Беларускі дзіцячы хоспіс”. Валанцёры “Добрага Сэрца» арганізуюць работу майстар-класаў па вырабе талісманаў-сімвалаў новага, 2018 года, — з фетру, залатой паперы, модных навагодніх лэпбуков, паштовак, эксклюзіўных ёлачных цацак. Акрамя таго мінчане і госці горада змогуць пакінуць у спецыяльных апламбаваных скарбонках ахвяраванні для падапечных хоспіса і разам з хлопцамі і дзяўчатамі змайстраваць “Медалі адвагі”, якія будуць выдавацца маленькім пацыентам за адважнае праходжанне балючых працэдур. Атмасферу свята дапамогуць стварыць клоўны, фокуснікі, мімы, творчая моладзь. У 15.00 цырымонію ўзнагароджання лепшых валанцёраў краіны адкрые святочны флэшмоб “Запальвае моладзь”, яе вядучы Яўген Булка, папулярны шоумэн і тэлевядучы, адзін з пастаянных удзельнікаў “Дабрачыннага марафону БРСМ “Усе фарбы жыцця для цябе”, і Хелена Мерааі, прадстаўнік Беларусі ў фінале Міжнароднага дзіцячага конкурсу песні “Еўрабачанне-2017”, валанцёр “Добрага Сэрца” Мінскай абласной арганізацыі БРСМ. Завершыцца валанцёрскі фестываль стартам рэспубліканскай дабрачыннай акцыі БРСМ і БРПА «Цуды на Каляды». Дзед Мароз і Снягурка ўручаць маленькім гасцям свята яе сімвал — чырвоныя рукавічкі, якія адлюстроўваюць імкненне валанцёраў акружыць клопатам і ўвагай дзяцей і людзей сталага ўзросту ў навагоднія і калядныя дні. Дарэчы, першыя навагоднія сюрпрызы — мяккія цацкі і салодкія падарункі — будуць перададзеныя і ў Беларускі дзіцячы хоспіс. У ролі добрых чараўнікоў выступяць пастаянныя ўдзельнікі дабрачынных праектаў саюза моладзі — папулярныя артысты беларускай эстрады: заслужаныя артысткі Рэспублікі Беларусь Вікторыя Алешка і Наталля Тамела, удзельнікі гуртоў “Колер Алоэ”, Las Vegas, “PRАвакацыя”, поп-фольк гурта “Лялькі Карпарэйшн » і іншыя. Арганізатарам мерапрыемства выступае Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі пры падтрымцы пункта Савета Еўропы ў Мінску. | |
Просмотров: 492 | |