09:44 Завяршыў работу абласны маладзёжны лагер актыву | |
![]() Умовы ў "Лідары” не звычайныя, а ваенна-палявыя. Замест дамоў – палаткі, замест газавай пліты – вогнішча, а сістэма водазабеспячэння – самаробная. Такія ўмовы стварыла 38-я мабільная брыгада, каб паказаць, што такое жыццё ў арміі і наколькі гэта цікава. Лагер "Лідар” – гэта не толькі патрыятычнае, але і працоўнае выхаванне падрастаючага пакалення. Дзеці заўсёды памятаюць пра свае абавязкі: паеў – памый посуд за сабой, насмечана – прыбяры. Ваду носяць самі, шукаюць дровы – жывуць, як дарослыя людзі. Усе культурна-масавыя мерапрыемствы – таксама іх ініцыятыва. Дарослыя ім толькі дапамагаюць. Сёлетні лагер актыву вызначыўся надзвычай насычанай праграмай на сустрэчы. Кожны дзень прыязджалі госці: вайскоўцы, святары, выратавальнікі, журналісты, рабяты з іншых летнікаў. Было шмат дыскусій і "круглых сталоў”, конкурсаў і трэнінгаў. Уражанняў хопіць на ўвесь год. За два тыдні маладыя лідары шмат чаму навучыліся. З багажом ідэй яны вярнуліся на гэтым тыдні дамоў. А ў верасні, няма сумнення, багаж гэты абавязкова ім вельмі спатрэбіцца, каб зрабіць жыццё равеснікаў яшчэ больш цікавым і карысным нашаму грамадству. Наталля ЧОПЧЫЦ, г. Брэст | |
Просмотров: 553 | |