Главная » 2012 » Июль » 21 » Атрад руплівых рабят
11:33
Атрад руплівых рабят
Ганцавіцкі раённы камітэт ГА "БРСМ” заключыў з раённым спажывецкім таварыствам, СВК "Бярозавец” і СГВК "Любашава” дагаворы на фарміраванне трох студэнцкіх атрадаў на базе гэтых прадпрыемстваў для працаўладкавання моладзі на летні перыяд.

Адзін з такіх атрадаў "БРСМ” – сэрвісны – зараз працуе ў райспажыўтаварыстве на прыёмцы і пераапрацоўцы чарніц. У яго ўваходзяць 7 чалавек з ліку навучэнцаў розных навучальных устаноў горада ва ўзросце ад 16 гадоў.

Як зазначыў вядучы таваразнаўца РСТ Алег Віктаравіч Бышнеў, рабяты зарэкамендавалі сябе са станоўчага боку. Яны адносяцца да сваіх абавязкаў старанна і адказна, работу выконваюць добра, без заўваг. Далучаюцца да слоў А.В.Бышнева і іншыя работнікі прадпрыемства. Усе яны сцвярджаюць – старшакласнікі добра ведаюць сваю справу. Ды і наогул паміж рабятамі з атрада і тымі, хто прыйшоў сюды раней, неўзабаве наладзіліся сяброўскія адносіны.

Па словах саміх школьнікаў, занятак па прыёмцы і нарыхтоўцы чарніц ім таксама падабаецца. Дзмітрый Люсько, вучань гарадской гімназіі, заўважыў, што ўмовы тут створаны добрыя, працаваць можна. Ды і работа не выклікае асаблівых цяжкасцей. Тым больш, што ў райспажыўтаварыстве паабяцалі неблагі заробак.

І гэта не проста словы: прыклад мінулых гадоў паказвае, што рабяты не скардзяцца на аплату працы. Для школьнікаў – гэта не толькі добрая магчымасць зарабіць, але і з карысцю для сябе, каб не застацца без справы, правесці летнія канікулы.

Просмотров: 488 | Добавил: Alex
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования