23:11 Ганцевичские снайперы лучшие в области | |
На мінулым тыдні, 20 — 21 лютага, у Баранавічах прайшлі абласныя
спаборніцтвы па лыжных гонках і стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі "Снежны
снайпер-2013” на прызы прэзідэнцкага спартыўнага клуба.
Каманду нашага раёна на гэтых спаборніцтвах прадстаўлялі спартсмены з Люсінскага дзіцячага сада — сярэдняй школы і СШ № 3 г. Ганцавічы. Пад кіраўніцтвам настаўніка фізічнай культуры і здароўя Люсінскага дзіцячага сада — сярэдняй школы Уладзіміра Аляксандравіча Жалезнага нашы рабяты ў агульнакамандным заліку атрымалі ўпэўненую перамогу. Асабліва хацелася б адзначыць выступленні Сяргея Кавалькі, Паліны Амельяновіч, Ільі Рылкі і Эліты Цялушка, на рахунку якіх — першыя месцы. Ужо на наступным тыдні ганцаўчане будуць абараняць гонар нашай вобласці на аналагічных рэспубліканскіх спаборніцтвах, якія пройдуць з 4 па 6 сакавіка ў Мінску. Пажадаем нашым рабятам паспяховага выступлення! | |
Просмотров: 559 | |