21:35 Юная ганцаўчанка прыняла ўдзел у спаборніцтвах па конным спорце, якія праходзілі ў Брэсце | |
З 18 па 20 ліпеня ў Брэсце ў рамках алімпійскіх дзён моладзі прайшлі спаборніцтвы па конным спорце. Удзел у іх прымалі юнакі і дзяўчаты 1997 года нараджэння і маладзей. Спаборніцтвы праводзіліся ў камандным і асабістым першынствах. Сярод удзельнікаў былі і выхаванцы ДЮСШ СВК “Агарэвічы” Анастасія Дайлід і Ангеліна Лынша, якія спаборнічалі ў асабістым першынстве. Як адзначыла трэнер дзяўчат Алена Дайлід, падобныя спаборніцтвы — гэта неацэнны вопыт для спартсменаў, тым больш, што для Анастасіі Дайлід гэта быў дэбют на такім узроўні. Лепшым жа вынікам нашых дзяўчат стала 7 месца Ангеліны Лыншы ў канкуры на вышыні 120 сантыметраў. НА ЗДЫМКУ: падчас выступлення Ангеліны Лыншы. | |
Просмотров: 609 | |