17:03 Хто ён, уладар сяла? | |
27 жніўня ў рамках раённага свята "Песня і праца рады спаткацца" ў гарадскім скверы ў 19.30 пройдзе раённы этап рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта "Уладар сяла”. У конкурснай праграме мерапрыемства прымуць удзел маладыя сем’і з сельскіх населеных пунктаў Ганцавіцкага раёна. Яны паспрачаюцца паміж сабой за права быць сапраўдным уладаром сваёй вёскі: удзельнікі будуць спаборнічаць у разнастайных конкурсах. Сям’я, якая стане пераможцай, атрымае пуцёўку на аналагічныя абласныя спаборніцтвы, якія пройдуць у Драгічыне. | |
Просмотров: 982 | |