00:21 Крыніца ідэй | |
Моладзь павінна дабівацца поспеху праз упартую працу і атрыманне ведаў. 3
такім заклікам да маладых людзей звярнуўся Прэзідэнт з трыбуны з'езда
БРСМ, які праходзіў у Мінску 8 — 9 снежня. У сваім выступленні кіраўнік
дзяржавы абазначыў асноўныя арыенціры маладзёжнай палітыкі Беларусі. Будучае будаваць трэба будзе менавіта моладзі. Але спачатку кожны павінен зразумець — нічога ў свеце не даецца без цяжкай працы і выпрабаванняў, не бывае лёгкага хлеба, а тое, што здаецца лёгкім хлебам, потым аказваецца звычайным сырам у пастцы, папярэдзіў Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнт заклікаў моладзь не пагарджаць працай і вучобай. "Працвітаюць толькі тыя нацыі, якія будуюць сваё жыццё на працы. Не шукайце лёгкага хлеба і не ганіцеся за сляпой удачай. Вучоба і праца — вось формула, якая прынясе вам жыццёвы поспех і зробіць з вас дастойных грамадзян нашай Айчыны", — сказаў Прэзідэнт. Чытаць далей | |
Просмотров: 586 | |