11:39 Маладзёжны вакальны конкурс “Новыя імёны Беларусі” | |
Арганізатарам конкурсу выступіла Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі. Пройдзе ён у тры этапы. З 16 лютага па 1 сакавіка адбудзецца адборачны тур з прыцягненнем жыхароў аграгарадкоў і вёсак. У кожным раёне будуць выбраны 3 удзельнікі, якія прадставяць свой раён на абласным фінале конкурсу, які, як мяркуецца, пройдзе з 19 сакавіка па 15 красавіка. Там і вызначацца самыя спяваючыя і здольныя маладыя людзі рэгіёнаў. Адборачны тур маладых выканаўцаў у нашым раёне пройдзе ў ГДК 20 лютага ў 17.00. Запрашаем наведаць гэтае мерапрыемства ўсіх жадаючых аматараў мастацкай самадзейнасці і падтрымаць маладых выканаўцаў. Пажадаем яго ўдзельнікам удалага старту і будзем рады, калі ў фінале конкурсу “Новыя імёны Беларусі” загарыцца зорка і з нашай старонкі. | |
Просмотров: 626 | |