00:09 На парадку дня — надзённыя пытанні | |
Учора, 25 лістапада, на чале з кіраўніком раёна У.М.Столярам прайшло чарговае пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта. На ім разгледжаны шэраг актуальных пытанняў. У прыватнасці, былі прааналізаваны работа раённага спажывецкага таварыства па павышэнню эфектыўнасці вытворчай, гандлёвай і нарыхтоўчай дзейнасці, работа саветаў моладзі, пярвічных арганізацый раённага камітэта ГА "БРСМ" па фарміраванню грамадзянскасці, патрыятызму і прававой культуры ў маладзёжным асяроддзі, дзейнасць філіяла Брэсцкага абласнога ўнітарнага прадпрыемства "Упраўленне жыллёва-камунальнай гаспадаркі "Ганцавіцкі райпалівазбыт", стан работы па ахове працы, электрабяспекі і пажарнай бяспекі, вытворчай санітарыі ў арганізацыях раёна, разгледжана прадстаўленне пракуратуры раёна аб ухіленні парушэнняў заканадаўства аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Ганцаўшчыны. | |
Просмотров: 621 | |