На мінулых выхадных у Мінску ва ўстанове адукацыі "Палац дзяцей і моладзі "Золак” прайшоў І адкрыты конкурс таленавітых дзяцей і моладзі "Новыя вяршыні”.
Сярод шматлікіх канкурсантаў з усёй краіны нашы рабяты выглядалі вельмі дастойна. І ў намінацыі "Арыгінальны жанр” дыплом І ступені атрымаў Данііл Дулік. Харэаграфічная студыя "Удых танца” пад кіраўніцтвам Алены Варэйка была ўзнагароджана дыпломам ІІ ступені ў намінацыі "Харэаграфія”. У намінацыі "Вакал, сола” ганцаўчанка Наталля Рылка, якая выконвала песню "Калыбельная”, таксама адзначана дыпломам ІІ ступені.
Акрамя пераможцаў дыпломы за ўдзел у конкурсе ад яго арганізатараў, упраўлення адукацыі адміністрацыі Завадскога раёна г. Мінска, атрымалі вакалісткі Мілена Дрозд, Лізавета Шахрай і Надзея Янкоўская.
Уладзімір САКАЛОЎ.
"СП"
НА ЗДЫМКУ: удзельніцы харэаграфічнай студыі "Удых танца” пасля выступлення.
Фота з архіва аддзела культуры райвыканкама.