18:55 Раённы суботнік | |
Вясна ўступіла ў свае правы, і настаў час навесці парадак на зямлі, давесці да ладу населеныя пункты раёна. " У суботу, 25 сакавіка, адбудзецца раённы суботнік. Працоўныя калектывы прадпрыемстваў і арганізацый Ганцаўшчыны будуць шчыраваць на замацаваных тэрыторыях. У вёсках акрамя гэтага плануецца знос пустуючых будынкаў, працягнуцца работы па разборы кінутых хлявоў па вуліцы Сасновай у райцэнтры. Таксама супрацоўнікі ўстаноў сумесна з работнікамі лясгаса выйдуць на пасадку лесу і многае інш. Вельмі важны ўдзел кожнага жыхара ў добраўпарадкаванні райцэнтра і вёсак раёна. Навесці парадак на прысядзібных участках і вакол іх, прыбраць і ўпрыгожыць дваровыя тэрыторыі шматкватэрных дамоў — справа агульная і неабходная кожнаму з нас. | |
Просмотров: 513 | |