14:17 Узнагароды лепшым! | |
14 верасня, у суботу, вёска Вялікі Круговічы Ганцавіцкага раёна прымала раённае свята "Дажынкі - 2019" на якім былі падведзены вынікі ўборачнай кампаніі і ўручаны ўзнагароды лепшым. У пачатку ўборачнай кампаніі Ганцавіцкі раённы камітэт Грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” зацвердзіў палажэнне аб правядзенні раённага спаборніцтва па ўборцы ўраджаю зернявых і зернебабовых культур у 2019 годзе сярод моладзі «МОЛАДЗЬ — ЗА ЎРАДЖАЙ!». Мэты і задачы спаборніцтва — прыцягненне маладых людзей да рэалізацыі палітыкі дзяржавы па адраджэнні сяла; забеспячэнне своечасовай і якаснай уборкі зернявых і зернебабовых культур; павышэнне ў маладзёжным асяроддзі прэстыжу прафесіі механізатара. Па выніках спаборніцтваў пераможцамі сталі: сярод моладзевых уборачных экіпажаў: 3 месца - маладзёжны экіпаж адкрытага акцыянернага таварыства «Бярозавец» ў складзе Ясько Максіма Міхайлавіча і Малышка Анатолія Валер’евіча ; 2 месца - маладзёжны экіпаж адкрытага акцыянернага таварыства «Адраджэнне» ў складзе Ленкаўца Дзмітрыя Сяргеевіча і Петрашэвіча Васілія Васільевіча; 1 месца -маладзёжны экіпаж адкрытага акцыянернага таварыства «Адраджэнне» ў складзе Рабцэвіча Аляксандра Уладзіміравіча і Рабцэвіча Уладзіміра Андрэевіча. Граматай Ганцавіцкага раённага камітэта ГА "БРСМ" за актыўны ўдзел у раённых спаборніцтвах па ўборцы ўраджаю зернявых і зернебабовых культур у 2019 годзе «МОЛАДЗЬ — ЗА ЎРАДЖАЙ!» узнагароджаны Мінько Сяргей Міхайлавіч, механізатар ААТ "Хатынічы".
Пад час раённага свята "Дажынкі - 2019" пераможцы ўзнагароджаны сувенірамі і граматамі Ганцавіцкага раённага камітэта ГА “БРСМ”. Фота - Савецкае Палессе. | |
Просмотров: 370 | |