Паважаныя ганцаўчане!
Заўтра, 23 верасня, адбудзецца важнейшая грамадска-палітычная падзея —
выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі
Беларусь пятага склікання.
Сфера дзейнасці Парламента — гэта распрацоўка заканадаўчай базы ў галіне
дзяржаўнага будаўніцтва, сацыяльнай сферы, забеспячэння правоў і свабод
грамадзян, эканамічных пераўтварэнняў у краіне, зацвярджэнне
рэспубліканскага бюджэту, вырашэнне важных прававых пытанняў
унутрыдзяржаўнага і міжнароднага характару.
Удзел у выбарах з’яўляецца грамадзянскім абавязкам, праяўленнем
адказнасці кожнага з нас за лёс сваёй краіны. Беларусь жа — гэта ўсе мы,
хто жыве і працуе на карысць нашай Радзімы, хто дзень за днём прыкладае
намаганні для таго, каб яна і далей умацоўвалася і развівалася, была
паважанай дзяржавай у свеце.
Беларусь стала незалежнай дзяржавай, паўнапраўным членам сусветнай
суполкі. Сёння ў краіне ўзводзяцца сацыяльна значныя аб’екты і жыллё,
забяспечваецца харчовая бяспека, наладжана падтрымка найбольш уразлівых і
неабароненых слаёў насельніцтва, на якасна новы ўзровень выйшлі
медыцына і адукацыя. Мы ганарымся тым, што жывём у мірнай і стабільнай
краіне, можам спакойна тварыць, ствараць, вырошчваць хлеб і выхоўваць
дзяцей.
Ганцаўшчына, як і ўся Беларусь, жыве ў напружаным працоўным рытме,
прыкладае намаганні па павелічэнню аб’ёмаў прамысловай і
сельскагаспадарчай вытворчасці, развіццю сацыяльнай сферы. Дзякуючы
сумеснай дзейнасці жыхароў, працоўных калектываў прадпрыемстваў і
арганізацый, грамадскасці змянілася сучаснае аблічча раёна.
Добраўпарадкоўваюцца вуліцы і дваровыя тэрыторыі, прыкметна памаладзеў,
стаў ярчэй, прыгажэй, ветлівей горад.
Сёння перад намі стаіць вельмі важная і адказная задача — захаваць і прымножыць дасягнутае.
Я звяртаюся да ўсіх выбаршчыкаў, якія пражываюць у раёне, і заклікаю
выканаць свой грамадзянскі абавязак, прыйсці на выбарчыя ўчасткі і
прагаласаваць за наша далейшае развіццё. Памятайце: кожны з нас у адказе
за будучае свайго краю, і я веру, што мы з вамі зробім правільны выбар. |