Главная » 2014 » Январь » 16 » ФАНТАСТЫЧНАЯ ІДЭЯ «МАЛАДОСЦІ»!
23:40
ФАНТАСТЫЧНАЯ ІДЭЯ «МАЛАДОСЦІ»!

 Запрашэнне для Эдгара По

Часопіс «Маладосць» рыхтуе спецвыпуск, складзены з твораў фантастыкі, містыкі, жахаў, фэнтэзі і да таго падобнага. Запрашаем да супрацоўніцтва ўсіх тых, хто хавае нешта такое ў сваіх шуфлядах, рэальных і віртуальных. Ты малады творца? Хочаш, каб тваё слова прагучала ў красавіцкім нумары? Няма пытанняў — чакаем твораў!

Запрашаюцца таксама аўтары аналітычных, крытычных і розных іншых артыкулаў у азначаных тэмах.
Мы прысвецім гэты нумар колішняму «Фантасту»! Мы зробім гэта ў красавіку (не забудзьцеся падпісацца на самае цікавае ўсе тыя, хто не адважыцца даслаць нешта сваё, але захоча прачытаць чужое).

Працы прымаюцца на vdsd@tut.by да 15 лютага.

Просмотров: 517 | Добавил: Alex
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования