Главная » 2010 » Сентябрь » 8 » На карысць Радзімы
20:04
На карысць Радзімы
З 1 па 6 верасня гэтага года ва ўстановах адукацыі Ганцаўшчыны прайшла акцыя БРСМ "Разам за моцную і квітнеючую Беларусь!", прысвечаная дню ўтварэння БРСМ. Яе асноўная мэта - рэалізацыя праектаў і праграм арганізацыі па добраўпарадкаванню гарадоў і вёсак, выхаванне павагі да гераічных, працоўных подзвігаў старэйшага пакалення.

У гімназіі г.Ганцавічы, у Ганцавіцкай сярэдняй агульнаадукацыйнай школе і іншых установах раёна прайшлі сустрэчы пакаленняў "Маладосць. Традыцыя. Будучае.", на якія былі запрошаны ганаровыя госці - ветэраны камсамольскага руху. У САШ № 2 правялі суботнік па добраўпарадкаванню прылягаючай да школы тэрыторыі. Актывісты маладзёжнай арганізацыі Хатыніцкай САШ аказвалі дапамогу пажылым людзям.

"З юбілеем, камсамол!" - так называецца конкурс творчых работ вучняў і педагогаў, які праводзіцца зараз у раёне і прысвечаны 90-годдзю ЛКСМБ. Лепшыя работы - малюнкі, вершы, спецвыпускі школьных газет - будуць размешчаны на выставе ў ГДК.

А сярод навукова-даследчых вучнёскіх таварыстваў, дзіцяча-маладзёжных калектываў, а таксама сярод асобных вучняў з 1 верасня па 15 кастрычніка гэтага года праводзіцца рэспубліканскі конкурс "Адраджэнне малых і сярэдніх гарадоў Беларусі".

Наша Ганцаўшчына мае свае адметнасці, і ў многіх вучнёўскіх калектывах з дапамогай педагогаў ужо сабраныя цікавыя матэрыялы. Так што ім можна смела ўдзельнічаць у цікавым конкурсе, які не толькі ўзбагачае веды вучняў, але і далучае іх да вялікай і карпатлівай работы - удзелу ў адраджэнні гарадоў нашай Беларусі.
Просмотров: 640 | Добавил: Alex
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования