Главная » 2012 » Июнь » 22 » “Свечка памяці”
21:32
“Свечка памяці”


22 чэрвеня, у Дзень памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, па ўсёй Беларусі прайшлі жалобныя цырымоніі. Даніну памяці загінуўшым у гады ваеннага ліхалецця аддалі і ў нашым раёне, правёўшы патрыятычную акцыю БРСМ "Свечка памяці” .


Вечарам гэтага дня прадстаўнікі органаў улады, працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый на чале з кіраўніком раёна Аляксандрам Паўлавічам Саланевічам і старшынёй раённага Савета дэпутатаў Віктарам Якаўлевічам Драздом прайшліся ў Ганцавічах шэсцем ад кінатэатра "Маладосць” да помніка загінуўшым воінам і партызанам на гарадской плошчы, дзе адбылося ўскладанне вянкоў і мітынг-рэквіем у памяць аб тых, хто аддаў сваё жыццё за Радзіму.

Увесь мітынг, падчас якога, быццам бы слёзы жалю, праліўся дождж, быў прасякнуты ідэяй аб тым, што памятаць аб далёкіх падзеях той страшэннай вайны, дзеля таго, каб ізноў не паўтарыліся яе жахі, — свяшчэнны абавязак тых, хто жыве сёння. Гэта падкрэсліў у сваім выступленні і кіраўнік раёна. "Наш абавязак — берагчы і адстойваць праўду аб вайне, праўдзівых героях, перад якімі час не ўладны. Гэта важна для ўсіх нас, гэта неабходна для выхавання і маральнага станаўлення будучых пакаленняў, гэта павінна быць галоўным і ў нашай працы”, — сказаў Аляксандр Паўлавіч.

На мітынгу таксама прагучала выступленне вучаніцы гарадской гімназіі Ганны Марыняк, музычная і вакальная кампазіцыі ў выкананні ўдзельнікаў народнага духавога аркестра ГДК і хору Свята-Ціханаўскага храма. Акрамя гэтага, падчас урачыстасці актывісты раённай грамадскай арганізацыі "БРСМ" пакінулі ля помніка загінуўшым воінам запаленыя лампадкі — сімвал памяці аб іх подзвігу ў імя будучага Айчыны.
Просмотров: 665 | Добавил: Alex
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования