21:44 Твой выбор, выпускник! | |
Пад такой назвай прайшла сустрэча выпускнікоў раёна з прадстаўнікамі вышэйшых і сярэднеспецыяльных навучальных устаноў краіны, якая адбылася ў мінулую пятніцу, 1 сакавіка, у гарадскім Доме культуры. Адметнасць сёлетняга мерапрыемства заключалася ў тым, што на гэты раз удзел у сустрэчы прынялі і прадстаўнікі прадпрыемтваў, арганізацый і ўстаноў Ганцаўшчыны. Яны як ніхто зацікаўлены, каб юнакі і дзяўчаты пасля заканчэння ВНУ ці ССНУ вярталіся працаваць у раён і паступалі ў навучальныя ўстановы з упэўненасцю, што яны як спецыялісты, будуць запатрабаваны на малой радзіме. Спачатку на працягу гадзіны ў актавай зале ГДК прадстаўнікі ВНУ, ССНУ і Ганцавіцкага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці коратка пазнаёмілі будучых абітурыентаў са сваімі навучальнымі ўстановамі. Пасля гэтага кожны жадаючы мог больш падрабязней даведацца аб тым ці іншым універсітэце, каледжы ці вучылішчы, а таксама сустрэцца з прадстаўнікамі ўпраўлення сельскай гаспадаркі, аддзелаў адукацыі, культуры райвыканкама, РКБА, райспажыўтаварыства, будаўнічых арганізацый Ганцаўшчыны і іншымі. Усе жадаючыя атрымалі на свае пытанні кампэтэнтныя адказы як ад гасцей з ВНУ, ССНУ і прафліцэя, так і ад наймальнікаў. Пасля заканчэння мерапрыемства многія выпускнікі дзяліліся сваімі ўражаннямі ад сустрэчы і адзначалі, што яна многім дапамагла вызначыцца са сваёй будучай прафесіяй і з тым, дзе б хацелася працягваць сваю далейшую адукацыю. Уладзімір САКАЛОЎ. | |
Просмотров: 501 | |