22:37 В центре г. Ганцевичи поселились совы | |
![]() — Нельга сказаць, што совы, якія ў асноўным жывуць у лесе ці на балоце, увогуле не залятаюць або не селяцца ў гарадах. Такое хоць і не часта, але бывае. Іншая справа, што птушкі для сваіх гнёздаў звычайна выбіраюць ціхія месцы на ўскрайку населеных пунктаў. На Кастрычніцкай мы і сапраўды маем асаблівы выпадак: совы пасяліліся, можна сказаць, у самым цэнтры горада. Але і ў гэтым, у прынцыпе, нічога анамальнага няма. Што датычыцца харчавання, то совы з’яўляюцца драпежнікамі, якія звычайна харчуюцца невялікімі птушкамі, мышамі, бывае — зайцамі. Так што цалкам магчыма, што ў гарадскіх умовах совы могуць паляваць і на катоў. Хачу засяродзіць увагу бацькоў на наступным: ні ў якім разе не дазваляйце сваім дзецям залазіць на дрэвы, дзе размешчана савінае гняздо. У гэты час у іх вылупляюцца птушаняты, а таму драпежнік, абараняючы іх, можа нанесці сур’ёзныя траўмы. Таксама адзначу, што совы занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Таму прычыненне гэтым птушкам якой-небудзь шкоды з’яўляецца парушэннем дзеючага заканадаўства аб жывёльным і раслінным свеце, за якое прадугледжана адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры да двух мільёнаў рублёў. Так што калі совы аблюбавалі для сябе гэты гарадскі куток, лепш іх не турбаваць — няхай яны сабе там жывуць. Можа, глядзіш, гэтыя "гарадскія” совы стануць своеасаблівай славутасцю Ганцавіч. | |
Просмотров: 693 | |