У спаборніцтвах, якія праходзілі ў Мінску, прынялі ўдзел выканаўцы
гэтага сучаснага танца з Беларусі, Расіі і Украіны. У сваёй узроставай
групе Арцём стаў другім і прывёз дамоў сярэбраны медаль і грамату
арганізатараў мерапрыемства.
Хлопчык усяго год займаецца танцам.
Спачатку наведваў гурток ГДК, цяпер займаеца ў РЦДЮТ, аднак большасць
рэпетыцый праходзіць дома, перад люстэркам.
Аб спаборніцтвах
Арцём даведаўся с Інтэрнэта. Падтрымалі яго імкненне прыняць удзел у
рэспубліканскім конкурсе старэйшыя браты Юрый і Максім, апошні з якіх,
дарэчы, вядомы ў рэспубліцы як добры спартсмен.