З 15 па 17 лістапада ў Ганцавічах, у спартыўнай зале СШ № 1, пройдзе
чарговы, пятнаццаты па ліку, адкрыты турнір па вольнай барацьбе "Палескі
край” памяці майстра спорту СССР Івана Міхайлавіча Турко.
Сёлета ў
спаборніцтвах прымуць удзел больш за 100 спартсменаў з Мінска, Брэста,
Гомеля, Гродна, Бярозы, Клецка, Пінска і Пінскага раёна.
15 лістапада ў 17 гадзін адбудзецца ўрачыстая цырымонія адкрыцця
турніру. У суботу барцы будуць спаборнічаць з 10 да 17 гадзін.
У
нядзелю, 17 лістапада, з 9 да 11 гадзін пройдуць заключныя паядынкі
спаборніцтваў і цырымонія ўзнагароджвання.
...
Читать дальше »