19:00 Ганцавіцкія барцы — лепшыя на “Палескім краі” | |
З 15 па 17 лістапада ў Ганцавічах, у спартыўнай зале СШ № 1, прайшоў чарговы адкрыты турнір па вольнай барацьбе "Палескі край” памяці майстра спорту СССР Івана Міхайлавіча Турко. Сёлета ў спаборніцтвах, якія прайшлі на Ганцаўшчыне ўжо ў пятнаццаты раз, прынялі ўдзел 132 спартсмены з Ганцавіч, Мінска, Брэста, Гомеля, Гродна, Клецка, Мазыра, Пінска, Столінскага і Пінскага раёнаў. Прыемна адзначыць, што ў ліку прызёраў і асабліва пераможцаў "Палескага краю” ужо ў каторы раз шмат выхаванцаў Ганцавіцкай СДЮШАР. Так, бронзавымі прызёрамі спаборніцтваў у сваіх узроставых і вагавых катэгорыях сталі ганцаўчане Кірыл Рабцэвіч і Людміла Палазок. Другія месцы на свой рахунак запісалі Сцівен Лынша, Дзіяна Пішч і Ульяна Насковіч. Нарэшце, пераможцамі "Палескага краю” сталі выхаванцы мясцовай СДЮШАР Ілья Бобка, Аркадзь Пагасян, Аляксей Мелехавец, Вадзім Наумік, Дзмітрый Дзенісеня, Таццяна Блінкоўская, Дар’я Буйкевіч і Крысціна Каржанеўская. По материалам сайта: http://www.gants.by/ | |
Просмотров: 522 | |