Главная » 2012 » Июнь » 2 » “Кніжная вандроўка”
10:23
“Кніжная вандроўка”
Такую назву дабрачынная акцыя, якую правялі супрацоўнікі РАУС сумесна з Ганцавіцкім РК ГА "БРСМ”, вучнямі 10 класа прававой накіраванасці СШ №1 і работнікамі сацыяльна-педагагічнага цэнтра раёна. Акцыя праходзіла ў рамках года кнігі, а таксама Міжнароднага дня абароны дзяцей. Падчас яе арганізатары ўручылі кнігі непаўналетнім дзецям, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.

Як адзначыла участковы інспектар па справах непаўналетніх РАУС Вольга Аляксандраўна Зуйкевіч, прыемна, што актыўны ўдзел у акцыі прынялі дзяўчаты з класса прававой накіраванасці СШ №1 Ірына Ісаева і Вікторыя Палякова. Яны з радасцю адгукнуліся на магчымасць аказаць дапамогу дзецям, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Гэта, безумоўна, сведчыць аб высокім духоўным, маральным і патрыятычным выхаванні дзяўчат.

Просмотров: 601 | Добавил: Alex
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования