На працягу чэрвеня ў нашым райцэнтры праводзіцца раённы агляд-конкурс па
азеляненню і добраўпарадкаванню тэрыторый, вячэрняму асвятленню фасадаў
адміністрацыйных будынкаў арганізацый, устаноў горада, прадпрыемстваў
усіх форм уласнасці, а таксама прыватных домаўладанняў.
Асноўнымі крытэрыямі ацэнкі камісіі па падвядзенню вынікаў, якую
ўзначальвае старшыня раённага Савета дэпутатаў В. Я. Дрозд, з’яўляюцца:
— для арганізацый, устаноў і прадпрыемстваў: агульны выгляд фасаду,
наяўнасць вячэрняга асвятлення, добраўпарадкаванне як самой тэрыторыі
арганізацыі, так і прылягаючай да яе;
— для шматкватэрных дамоў: удзел жыльцоў у добраўпарадкаванні дваровай
тэрыторыі, утрыманне ў належным санітарным стане аўтастаянак, стан
месцаў агульнага карыстання, малых архітэктурных форм, дзіцячых
гульнявых комплексаў, а таксама мастацкае афармленне пад’ездаў;
— для індывідуальных жылых дамоў: санітарны стан дваровай тэрыторыі,
арыгінальнасць яе азелянення і добраўпарадкавання, утрыманне з належным
стане, прылягаючай да дамаўладання участку вуліцы.
Узнагароджванне пераможцаў адбудзецца 3 ліпеня, падчас святочных
мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.