Главная » 2014 » Февраль » 6 » “Ганцавіцкая лыжня — 2014”
23:47
“Ганцавіцкая лыжня — 2014”
Ва ўрочышчы Горкі 7-8 лютага пройдзе спартыўнае свята "Ганцавіцкая лыжня — 2014”.

У пятніцу, 7 лютага, запланаваны лыжныя гонкі ў асабістым першынстве сярод жадаючых і лепшых спартсменаў Ганцаўшчыны па ўзроставых катэгорыях. Пачатак у 14 гадзін.

Афіцыйнае адкрыццё спаборніцтваў і іх асноўная частка адбудзецца ў суботу, 8 лютага. Праграма вельмі насычаная — пройдуць эстафеты сярод навучальных устаноў, работнікаў прадпрыемстваў і арганізацый раёна, прадстаўнікоў сельскіх Саветаў, сем’яў. А таксама запланаваны гонкі ў асабістым першынстве сярод інжынерна-тэхнічных работнікаў прадпрыемстваў і арганізацый, начальнікаў аддзелаў райвыканкама і дырэктараў навучальных устаноў, кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый Ганцаўшчыны. Пачатак у 11 гадзін.

Раённым спажывецкім таварыствам у гэтыя дні будзе разгорнуты гандаль: у кропках грамадскага харчавання кожны жадаючы зможа падсілкавацца і пагрэцца ля кастра. Да таго ж у суботу пройдзе канцэртная праграма, якую падрыхтавалі самадзейныя артысты раёна.
Просмотров: 529 | Добавил: Alex
Яндекс.Метрика
Индекс цитирования