16:57 Першынство па валейболе | |
У мінулую суботу ў спартыўных залах райаграсэрвісу і прафліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці стартаваў адкрыты чэмпіянат раёна па валейболе. Сёлета ўдзел у спаборніцтвах прымаюць 9 каманд: "ПМК № 14”, "РЖКГ-СДЮШАР”, "Дынама”, "Лясгас”, "Чудзін”, "Люсіна”, "СШ № 2”, а таксама каманды цэнтральнай раённай бальніцы і "Арбіта” з пасёлка Азярэчча Клецкага раёна. Перад пачаткам спаборніцтваў удзельнікі былі падзелены на дзве групы. Пасля групавога этапа вызначыліся 6 лепшых каманд, якія будуць падзелены на дзве групы па 3 каманды ў кожнай. Пакуль што галоўнымі прэтэндэнтамі на перамогу ў турніры з’яўляюцца валейбалісты "ПМК № 14” і "РЖКГ-СДЮШАР”. Нягледзячы на тое, што першынство арганізавана на даволі высокім узроўні, хацелася б адзначыць і адзін негатыўны факт. У спартыўнай зале райаграсэрвісу падчас спаборніцтваў адсутнічала ацяпленне, таму валейбалісты адчувалі сябе не вельмі камфортна. Арганізатары першынства прасілі кіраўніцтва райаграсэрвісу пакінуць ацяпленне ў зале і на выхадныя дні, але, на жаль, гэтага зроблена не было. Аднак хочацца спадзявацца, што на рашаючыя гульні чэмпіянату цяпло ў спартыўнай зале райаграсэрвісу ўсё ж такі з’явіцца і спартсмены будуць змагацца за перамогу ў камфортных умовах. Рашаючыя паядынкі адкрытага першынства па валейболе пройдуць 22 і 23 лютага. Запрашаем усіх аматараў гэтага віду спорту ў спартыўную залу райаграсэрвісу падтрымаць каманды. Пачатак спаборніцтваў і ў суботу, і ў нядзелю ў 10 гадзін. Уладзімір САКАЛОЎ. | |
Просмотров: 520 | |